
Аука (Гомельская вобласць)
Прывітанне! Мяне завуць Аука. Я дух ляснога рэха. Спадзяюся, ты любіш бываць у лесе? А я асабліва люблю хвойны лес, пах хвойнай смалы. У маім лесе вялікае мноства таямніц. І вось адна з іх.
У Купальскую ноч тут можна знайсці вельмі дзівосную папараць-кветку. Чалавек, які яе здабудзе, набывае незвычайныя якасці: разумее мову жывёл і раслін, яму адкрываюцца месцы захаваных скарбаў і розныя іншыя таямніцы. Але ж ісці шукаць папараць-кветку трэба ў самотным стане, босым і распранутым. Знайшоўшы яе, трэба пакласці на разрэзаную далоню і несці дамоў, ні разу не азірнуўшыся назад, хоць нячыстая сіла будзе страшыць, выць, скуголіць і клікаць. Такое зрабіць здолее толькі смелы чалавек.
Я думаю, калі ты вырашыш здабыць папараць-кветку, у цябе ўсё атрымаецца!
А калі ты ўважліва слухаў маё апавяданне, ты з лёгкасцю адкажаш на пытанне: які лес я люблю больш за ўсё? (… … … … НЫ)



