top of page

Азярніца (Віцебская вобласць)

Прывітанне! Я Азярніца – дух возера. Я жыву ў вельмі маляўнічым возеры Браслаўшчыны – возеры Неспіш. Утварылася маё роднае возера з люстэрка прыгажуні.

Аднойчы злосны ўладар захацеў жаніцца на той дзяўчыне супраць яе волі. Дзяўчына адмовілася. Тады самаўлюблёны князь пайшоў на замак, дзе жыла прыгажуня і яе бацькі, з незлічоным войскам. Дапамагло  старое люстэрка, якое захоўвалася ў замку. Калі дзяўчына кінула яго з вежы ў бок князя, навокал замка разлілося возера, а непрыяцель разам са сваімі рыцарамі апынуўся ў маёй воднай багне. Дарэчы, востраў на возеры сапраўды ёсць, і завецца ён – Манастыр. На ім на працягу некалькіх стагоддзяў сапраўды  існавалі манастыры.

Спадзяюся, што табе спадабалася гісторыя стварэння майго роднага дома, і ты калі-небудзь наведаеш мяне.

Але ж адкажы на наступнае пытанне: хто кінуў старое люстэрка з вежы?

(… … … … ЧЫНА)

Озерница.png
Возера - Азярнiца
00:0000:00

Сайт создан на Wix.com

bottom of page