top of page

Жыцень (Магілёўская вобласць)

Житень.png

Дзень добры, дарагі дружа! Я Жыцень – дух восені і ўраджаю. Жыву я ў адным з самых ураджайных краёў Беларусі – Магілёўшчыне. Думаю, табе будзе цікава даведацца, адкуль з’явіўся галоўны горад майго роднага кутка – Магілёў.

Калісці на гэтым месцы быў цёмны лес.  У тым лесе жыў страшны разбойнік Машэка. У яго была такая сіла, што ён адною рукою спыняў экіпаж, вырываў з карэннямі высокія сосны. Машэка наводзіў жах на ўсе навакольныя селішчы. Вялікае абурэнне кіравала ім за тое, што аднойчы багаты князь выкраў у яго нявесту. Аднойчы ён убачыў, што праз яго лес едзе брычка з тым самым князем і яго нявестай. Разбойнік забіў князя, а дзяўчыну аднёс ў сваю бярлогу. Прыкінулася яна лагоднаю, паслухмянаю. Машэка зусім ёй даверыўся. І вось раз ён бяспечна заснуў пры ёй моцным сном. Дзяўчына асцярожна дастала вялізны нож і забіла Машэку, здрадзіўшы яму. Пазней на гэтым месцы заснавалі горад Магілёў.

Згодны, гэта вельмі сумная, складаная, але павучальная гісторыя. Хай жа заўсёды людзям жывецца лёгка і шчасліва!

Вось маё пытанне: якое пачуццё кіравала Машэкай? (… … … … … ННЕ)

Поле - Жыцень
00:0000:00

Сайт создан на Wix.com

bottom of page